Ад прафесійнага да асабістага
- Подробности
- Обновлено 16.10.2017 13:53
- Опубликовано 16.10.2017 12:26
У Віцебску прайшоў фінал юбілейнай рэспубліканскай акцыі МУС "Сям'я! Служым разам!». 14 лепшых сямейных пар з усёй краіны, якія разам працуюць у органах унутраных спраў, сустрэліся ў культурнай сталіцы Беларусі, горадзе Марка Шагала і міжнароднага форуму мастацтваў «Славянскі базар», сярод якіх прадстаўнікі Магілуўсага інсттытыту МУС - сям'я Сільвановічаў.
Алена, студэнтка-завочніца МДУ імя А. А. Куляшова, працавала выхавальніцай у дзіцячым садку. Малыя яе групы заўсёды паводзілі сябе гэтак узорна, што аднойчы прадстаўнік райвыканкама, які прысутнічаў на адкрытых занятках, прапанаваў педагогу паспрабаваць сябе ў працы з тымі, хто не жадае выконваць тое, што ад іх патрабуюць. Так дзяўчына звярнула ўвагу на інспекцыю па справах непаўналетніх.
- Гэта быў 1998 год. Мне падабалася тое, чым я стала займацца ў Ленінскім РАУС Магілёва. Спачатку працавала, як кажуць, "без пагон". Праз два гады, калi скончыла вучобу, атрымала лейтэнанцкія зоркі, - успамінае Алена.
Неўзабаве яе перавялі ў адно з падраздзяленняў райаддзела, дзе яна пазнаёмілася з оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Аляксандрам Сільвановічам, які праз некаторы час стаў яе мужам. Праўда, маладыя людзі не адразу зразумелі, што створаны адзін для аднаго.
Аднойчы дзяўчына атрымала інфармацыю, хто здзейсніў крадзеж залатых рэчаў, i вырашыла дапамгчы крымінальнаму вышуку. У той момант кабінет оперупаўнаважаных быў завалены коламі і аўтамагнітоламі - праваахоўнікі, у рэшце рэшт, раскрылі серыю крадзяжоў з гаражоў, таму не надалі супрацоўнiцы належнай увагі. Інспектар ІСН пакрыўдзілася і ўсё зрабіла сама.
Калі назаўтра Аляксандр Сільвановіч прачытаў у зводцы пра раскрытае злачынства, вырашыў прыгледзецца да дзяўчыны, якая зацікавіла яго як спецыяліст. Неўзабаве прафесійны інтарэс перарос ў нешта большае. І аднойчы, калі чарговы працоўны дзень скончыўся глыбокай ноччу, ён спытаў у Алены, якая жыла на іншым канцы горада: «Як вы будзеце дабірацца дамоў?».
- Тады зачапіў ён мяне. Я была адзінай жанчынай у мужчынскім калектыве. Кампліменты, на якія, дарэчы, ніколі не звяртала ўвагі, у свой адрас даводзілася чуць часта. Аднак толькі мой будучы муж сапраўды праявіў клопат пра мяне, - успамінае Алена Уладзіміраўна.
Маладыя людзі пажаніліся праз два гады.
Аляксандр Сяргеевіч, у якога добра атрымлівалася раскрываць злачынствы, доўга працаваў у крымінальным вышуку. У 2013-м адправіўся у Чавусы, дзе спачатку быў першым намеснікам начальніка РАУС, а потым каля трох гадоў узначальваў райаддзел. Cа студзеня гэтага года палкоўнік міліцыі Аляксандр Сільвановіч кіруе Кастрычніцкім РАУС Магілёва.
Алена Сільвановіч, што чалавек праз пяць-сем гадоў павінен мяняць спецыфіку дзейнасці. Таму яна ў свой час перайшла з ІСН у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, а паўтара гады таму маёр міліцыі Алена Сільвановіч перавялася ў інстытут МУС, у якім служыць выкладчыкам-метадыстам вучэбна-метадычнага аддзела.
З гадамі муж і жонка так добра вывучылі адзін аднаго, што могуць прадбачыць, якое рашэнне прыме іх другая палавiнка.
- Калі нам прапанавалі прадставіць ВНУ на акцыі «Сям'я! Служым разам!», пагадзілася, з мужам не раiлася. Прычым адмовілася гэта рабіць, нават пасля настойлівай рэкамендацыі. Разумела сумненне калегаў: загружанасць начальніка РАУС можа не дазволіць прысутнічаць у Віцебску, дзе пройдзе фінал. Але я ведала: акцыя цікавіць майго мужа, таму ён не будзе прыкрывацца службовай занятасцю. Мы потым, вядома ж, абмяркоўвалі гонар, які нам выпаў. І я ў чарговы раз пераканалася, што мы мыслім і глядзім на рэчы аднолькава, - усміхаецца Алена Уладзіміраўна.
У Сільвановічаў падрастаюць дзве дачкі: Дар'і - 14 гадоў, Соф'і - пяць. На жаль, сям'я бачыць тату рэдка. Здараецца, што Аляксандр Сяргеевіч сярод працоўнага тыдня бывае дома толькі, калі дзеці спяць. Акрамя таго, на службе афіцэр праводзіць кожную суботу. А вось нядзелі стараецца прысвячаць жонцы і дочкам.
Вольга КУЛІКОВА
Фота з сямейнага архіва
Контакты
Республика Беларусь 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. | |
Телефон: 8-0222 72-31-77 (дежурная часть) | |
Факс: 8-0222 72-31-77 | |
Режим работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00)
|
Здесь Вы можете записаться или оставить свое обращение
Курсы подготовки к централизованному тестированию
Курсы подготовки водителей категории "В"
Регистрация для участия в конференции на базе института
Учреждения образования
Академия МВД Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Барановичский государственный университет
Белорусский государственный технологический университет
Белорусский государственный университет культуры и искусств
Белорусский государственный экономический университет
Белорусская государственная академия авиации
Брестский государственный технический университет
Витебская государственная академия ветеринарной медицины
Витебский государственный университет имени П.М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П.О. Сухого
Гродненский государственный аграрный университет
Гродненский государственный университет имени Янки Купалы
Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина
Полесский государственный университет
Полезные ресурсы
Портал Президента Республики Беларусь
Белорусское телеграфное агентство
Детский правовой сайт mir.pravo.by
Министерство образования
Министерство внутренних дел
Национальный правовой интернет-портал
Республиканский институт высшей школы
Республиканский веб-сайт abiturient.by