Пажылыя побач
- Подробности
- Обновлено 30.09.2016 12:16
- Опубликовано 30.09.2016 12:04
Шэфская дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям сталага ўзросту, якія маюць патрэбу ў клопаце, для курсантаў Магілёўскага інстытута МУС стала ўжо традыцыйнай. Асабліва гэты клопат адчувае Агапкіна Аляксандра Дзмітрыеўна - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандра Дзмітрыеўна пражывае недалёка ад Магілёўскага інстытута МУС.
Яшчэ ў далёкім 2010 годзе пенсіянерка ўпершыню звярнулася за дапамогай ў гэтую навучальную ўстанову. Аляксандра Дзмітрыеўна распавяла, што траціну свайго жыцця пражывала ў Маскоўскай вобласці, больш за 30 гадоў - на Сахаліне, а з 1981 года прыехала ў Беларусь. 20 гадоў таму памёр яе муж, і ажыццяўляць мужчынскую працу па хаце стала няма каму. З тых часоў курсанты інстытута рэгулярна дапамагаюць жанчыне.
- Аляксандра Дзмітрыеўна пражывае ў прыватным доме, - каментуе намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Дзмітрый Пануждаеў, - а значыць цяжкай працы заўсёды шмат. Аляксандра Дзмітрыеўна - жанчына пажылая, і апошні час яе падводзіць здароўе, таму наш абавязак максімальна дапамагчы. Толькі ў гэтым годзе мы ўжо пяць разоў выязджалі да яе.
Так, курсанты падчас моцных снегападаў прыбіралі снег на прысядзібным участку, расчышчалі дарожкі. З прыходам цяпла ўскапалі агарод, абрэзалі сукі старых яблынь, якія ўжо сталі класціся на дах дома і гаспадарчых пабудоў, што натуральна выклікала непакой. Курсанты неаднаразова прыязджалі пакасіць траву.
- Мы будзем працягваць аказваць дапамогу бабулі і ў далейшым, - кажа памочнік начальніка факультэта міліцыі па працы з моладдзю лейтэнант міліцыі Юрый Ерашэнка. - Аляксандра Дзмітрыеўна заўсёды з нецярпеннем чакае хлопчыкаў і дзяўчынак, каб за душэўнай гутаркай падзяліцца жыццёвым вопытам, распавесці пра свой лёс, даць парады курсантам.
А распавесці Аляксандры Дзмітрыеўне ёсць пра што - яна з'яўляецца удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, у 40-х гадах ўзнагароджана медалямі «За абарону Масквы» і «За доблесную працу».
Дарэчы, у жанчыны заўсёды адкладзен для курсантаў, што яе наведалі, слойчык варэння.
- Гэта каб хлопцы не хварэлі, - кажа Аляксандра Агапкіна.- Агарод ёсць, ўраджай ёсць, раблю закаткі, а есці няма каму: дзеці далёка. Хай хоць хлопцы з'ядуць, мне ў радасць, ўспомняць бабулю добрым словам. Я вельмі ўдзячна інстытуту МУС, што ніколі не забываюць, наведваюць, дапамагаюць.
Любоў ШУМІЛКА
Фота факультэта міліцыі
Контакты
Республика Беларусь 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. | |
Телефон: 8-0222 72-31-77 (дежурная часть) | |
Факс: 8-0222 72-31-77 | |
Режим работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00)
|
Здесь Вы можете записаться или оставить свое обращение
Курсы подготовки к централизованному тестированию
Курсы подготовки водителей категории "В"
Регистрация для участия в конференции на базе института
Учреждения образования
Академия МВД Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Барановичский государственный университет
Белорусский государственный технологический университет
Белорусский государственный университет культуры и искусств
Белорусский государственный экономический университет
Белорусская государственная академия авиации
Брестский государственный технический университет
Витебская государственная академия ветеринарной медицины
Витебский государственный университет имени П.М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П.О. Сухого
Гродненский государственный аграрный университет
Гродненский государственный университет имени Янки Купалы
Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина
Полесский государственный университет
Полезные ресурсы
Портал Президента Республики Беларусь
Белорусское телеграфное агентство
Детский правовой сайт mir.pravo.by
Министерство образования
Министерство внутренних дел
Национальный правовой интернет-портал
Республиканский институт высшей школы
Республиканский веб-сайт abiturient.by