У Казанскім юрыдычным інстутуце МУС Расіі прайшоў міжнародны творчы відэаконкурс "Вершы Тукая на мовах народаў свету". Удзельнікам прапанавалі падрыхтаваць відэа з запісам абранага для прачытання верша Габдулы Тукая на любой мове. Габдула Тукай (1886-1913) – татарскі народны паэт, літаратурны крытык, публіцыст, грамадскі дзеяч і перакладчык. Яго вершы перакладаліся больш як на 50 моў свету.
Курсанты Магілёўскага інстытута Дыяна Баркавец і Расціслаў Князеў, якія рыхтавалі сумесную працу, сутыкнуліся з праблемай: перакладаў Габдулы Тукая на беларускую мову, поўных і цікавых, проста не існавала. Таму верш "Тэатр" вырашылі перакласці з рускай мовы самі. З дапамогай куратара сваіх творчых прац – начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава – нарадзіўся пераклад і літаратурна-музычны відэаролік.
На конкурс паступіла 75 заявак з устаноў адукацыі Расіі і Беларусі: вершы Тукая чыталі курсанты і студэнты з Барнаула, Белгарада, Хабараўска, Казані, Уфы, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Омска, Ніжняга Ноўгарада і іншых гарадоў.
Найбольш уразіў журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Казанскага юрыдычнага інстытута, Растоўскага юрыдычнага інстытута, Арлоўскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі, падыход да татарскай паэзіі, прапанаваны беларусамі. У выніку перамогу ў конкурсе адзінагалосна прысудзілі магілёўскім курсантам.
Яшчэ адна ўзнагарода – на Радзіме. Курсант 4 курса факультэта міліцыі Данііл Свешнікаў стаў пераможцам літаратурнага інтэрнэт-конкурсу «Велікодная радасць».
Конкурс «Велікодная радасць» быў арганізаваны Магілёўскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы, Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А.А. Куляшова. Да ўдзелу запрасілі маладых аўтараў вершаў і прозы ва ўзросце да 25 гадоў.
На конкурс удзельнікі накіравалі больш за 140 прац – вершаў і прозы. Журы, у склад якога ўвайшлі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вызначала пераможцаў у дзвюх узроставых катэгорыях. Данііл Свешнікаў накіраваў на конкурс верш, у якім пераасэнсаваў падзеі свайго маленства. У выніку Данііл стаў другім у намінацыі "Паэзія" старэйшай узроставай катэгорыі.
Верш Данііла Свешнікава змешчаны на старонцы конкурсу ў Iнтэрнэце, а таксама будзе ўключаны ў электронны зборнік твораў.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Марыны ГРАМЫКI
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости