Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін пры садзейнічанні факультэта міліцыі і ГА "БРСМ" правяла конкурс «Гістарычная геаграфія». Яго мэта – паглыбленне ведаў па геаграфіі і гісторыі ў курсантаў, развіццё іх агульнай эрудыцыі і кругагляду.
Конкурс праводзіўся дыстанцыйна ў некалькі этапаў у красавіку-траўні сярод курсантаў 1-3 курсаў факультэта міліцыі. Удзельнікам конкурсу трэба было праз інтранэт-партал адказваць на пытанні па геаграфіі і гісторыі замежных краін і Беларусі. З аднаго боку – праверка ведаў, з другога – навучанне ў нестандартным фармаце і без адзнакі ў залікоўцы. Зараз правільныя адказы на заданні конкурсу даступныя для азнаямлення ўсіх курсантаў на партале інстытута.
Самымі актыўнымі аказаліся прадстаўнікі 1 курса. Сярод пераможцаў – курсанты Юрый Дашкоўскі і Дзмітрый Ставер (дыпломы першай ступені), Дзмітрый Цімошчанка (дыплом другой ступені), Кірыл Сільчанка, Яўген Татарчук і Мікіта Падцяроба (дыпломы трэцяй ступені). Юнакі ўзнагароджаны падарункамі ад ГА "БРСМ" – кнігамі і нататнікамі. А Юрый Дашкоўскі, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках усіх тураў, стаў таксама ўладальнікам сімвалічнага прызу – палітычнага глобуса. Цяпер белых плям на карце свету і ў гістарычных падзеях для курсантаў стане меней.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости