Выйшаў з друку чарговы выпуск зборніка навуковых прац «Thesaurus» пад рэдакцыяй начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава і прафесара кафедры Віталя Выбарнага.
Чацвёрты выпуск зборніка «Thesaurus» з'яўляецца міждысцыплінарным, прадстаўленыя ў ім працы закранаюць найбольш актуальныя праблемы палітычных і сацыяльных навук, гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, тэорыі інфармацыі, псіхалогіі, права, культуралогіі і інш.
Зборнік навуковых прац «Thesaurus: міждысцыплінарныя даследаванні» адрасаваны вучоным, выкладчыкам, аспірантам, дактарантам, студэнтам, супрацоўнікам СМІ, органам дзяржкіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца актуальнымі тэндэнцыямі развіцця гуманітарных ведаў.Актуальныя напрамкі міждысцыплінарных даследаванняў адлюстраваны ў 40 артыкулах, якія ўяўляюць навуковую і практычную цікавасць. Напрыклад, загадчык кафедры філасофскіх вучэнняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар філасофскіх навук, прафесар Аляксандр Лойка разглядае дзве мадэлі трансцысцыплінарных даследаванняў у гуманітарных ведах і тэхніказнаўстве. Доктар філалагічных навук прафесар Элеанора Шастакова падае ў сваім артыкуле даследаванне гастранамічнай культуры ў кантэксце развіцця медыйнай граматнасці студэнтаў. Новы падыход да канцэпцыі ўстойлівага развіцця выкладзены ў даследаванні Сяргея Гнацюка, загадчыка кафедры "Эканоміка" Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, кандыдата эканамічных навук, дацэнта. Прафесар кафедры псіхалогіі развіцця і адукацыі Калужскага ўніверсітэта імя К.Э. Цыялкоўскага, доктар псіхалагічных навук, дацэнт Марыям Арпенцьева прапануе аналіз новай мадэлі дыялагічных зносін у сучасным грамадстве.
Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Юрыя КУЛАЖЫНА
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости