НЕЙРАСЕТКІ І МІЖДЫСЦЫПЛІНАРНАСЦЬ – НА КАРЫСЦЬ АДУКАЦЫІ

  • Печать
Як можна выкарыстоўваць нейрасеткі пры вывучэнні англійскай мовы, цяпер добра ведаюць курсанты 11 узвода, з якімі выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Яўген Іваноў правёў паказальныя заняткі. Тэма "Праблемы сучаснага грамадства" дазволіла ў поўнай меры паказаць методыку працы з AI-інструментамі. Канчатковай мэтай было стварэнне прафілактычных матэрыялаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця.
 
DSC08875 DSC08888 DSC08899

Падчас заняткаў курсанты актыўна выкарыстоўвалі магчымасці спецыялізаванай нейрасеткі для вывучэння замежнай мовы. Вэб-сервіс Lingostar дазваляе ствараць камунікатыўныя сітуацыі, кіраваць працэсам навучання з дапамогай ключавых слоў, ажыццяўляць аўтаматычную праверку памылак курсантаў. Далей навучэнцы скарысталіся магчымасцю вэб-дататку Leonardo на аснове AI, які дазваляе генераваць выявы па тэкставых запытах. На апошнім этапе заняткі курсанты з дапамогай вэб-дадатку Simplified, які працуе на магутнасцях моўных і візуальных мадэлей нейрасетак, стваралі прафілактычныя матэрыялы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця. Візуальныя праекты былі прадстаўлены ў выглядзе прэзентацый, кароткіх відэаролікаў і плакатаў.

Іншы узвод перашкурснікаў гэтым часам вывучаў канстытуцыйнае права ў міждысцыплінарным фармаце. Выкладчык кафедры прававых дысцыплін Дзмітрый Якаўчык і начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў правялі бінарныя семінарскія заняткі па тэме "Канстытуцыйныя правы, свабоды і абавязкі чалавека і грамадзяніна".

DSC09155 DSC09178 DSC09175

Замацаванне тэарэтычнага матэрыялу выкладчыкі арганізавалі ў выглядзе метаду "Дэбаты", дзе курсантам у спрэчках па вострых пытаннях трэба было прадэманстраваць прававыя веды і навыкі вуснай камунікацыі. Так, акрамя ведаў па канстытуцыйным праве навучэнцы выкарыстоўвалі матэрыял вучэбнай дысцыпліны "Прафесійная этыка", а таксама прайшлі ўводны майстар-клас па дысцыпліне "Рыторыка", якую вывучаць будуць у наступным семестры. Такі падыход на навучальнага працэсу ў чарговы раз паказаў курсантам: добрая адукацыя – гэта сістэмны падыход і ўвага да кожнай вучэбнай дысцыпліны.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Варвары Чыж