ВЫВУЧАЕМ ГІСТОРЫЮ Ў СХЕМАХ І ТАБЛІЦАХ

  • Печать

Выданне па дысцыпліне "Гісторыя дзяржавы і права замежных краін" дапушчана Міністэрствам адукацыі ў якасці навучальнага дапаможніка для курсантаў і слухачоў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях "Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі" і "Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці". Асаблівасці кнігі, падрыхтаванай дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антонам Ігнатовічам, у тым, што яна ўключае ў сябе схемы, табліцы, паняцці і візуальныя крыніцы.

Арыгінальна пададзены вучэбны матэрыял выкладзены па раздзелах і тэмах у адпаведнасці з вучэбнай праграмай і дапоўнены кароткімі гістарычнымі даведкамі. Візуальныя матэрыялы падаюць матэрыял у сціслай і структураванай форме. Акрамя таго, яны суправаджаюцца пытаннямі і заданнямі для замацавання і кантролю ведаў. Такі вучэбны дапаможнік могуць эфектыўна выкарыстоўваць і выкладчыкі на семінарскіх занятках па дысцыпліне, і курсанты для падрыхтоўкі да залікаў і экзаменаў – у якасці змястоўнага канспекта.

photo 2023-10-31 11-26-52 2