ITEC-ДЗЕНЬ ДЛЯ ВЫПУСКНІКОЎ ІНДЫЙСКАЙ АДУКАЦЫЙНАЙ ПРАГРАМЫ

  • Печать

Індыйская праграма тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва (ITEC) была заснавана ў верасні 1964 года. Гэта своеасаблівы мост ведаў паміж Індыяй і астатнім светам. ITEC прапануе курсы павышэння кваліфікацыі для дзяржаўных служачых, педагогаў, палітыкаў і прафесіяналаў з розных абласцей дзейнасці. За час дзеяння ў праграме прынялі ўдзел больш за 200 тысяч прафесіяналаў са 161 краіны свету.

4 1

Беларусь з'яўляецца адной з краін – партнёраў ITEC з 1993 года, і з таго часу больш за 320 беларускіх спецыялістаў прайшлі там стажыроўку. У межах ITEC беларусы штогод павышаюць кваліфікацыю па розных напрамках, знаёмяцца з індыйскай культурай у шматлікіх установах вышэйшай адукацыі азіяцкай краіны.

3 2

У мерапрыемстве, прысвечаным 30-й гадавіне ITEC на Беларусі, прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі Алак Ранджан Джа, а таксама прадстаўнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства і выпускнікі праграмы розных гадоў. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС Сяргей Венідзіктаў – выпускнік праграмы 2015 года. Падчас мерапрыемства прадстаўнік інстытута падзяліўся сваім вопытам навучання ў Міжнародным інстытуце менеджменту ў Нью-Дэлі. Набытыя ў Індыі веды аказаліся надзвычай карыснымі для адукацыйнага працэсу і зараз дапамагаюць на занятках па гуманітарных дысцыплінах.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін