«МОЛАДЗЬ СУПРАЦЬ ЭКСТРЭМІЗМУ»: ДЫЯЛОГАВАЯ ПЛЯЦОЎКА

  • Печать

Дыялогавая пляцоўка аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа была арганізавана кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у межах тыдня «Моладзь супраць экстрэмізму», які праходзіць у інстытуце. Для курсантаў 1 курса яна прайшла падчас лекцыйных заняткаў па курсе «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці».

DSC08025 DSC08027

Пачаты ў красавіку 2021 года Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва. Мадэратар дыялогавай пляцоўкі дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч расказаў аб тым, што пракуратурай Рэспублікі Беларусь была праведзена каласальная работа па сістэматызацыі наяўнай інфармацыі і ўстанаўленні новых фактаў генацыду беларускага народа (інфармацыя абнаўляецца на сайце ведамства). Удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з дадзенымі, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе: архіўныя матэрыялы, відэа допытаў сведкаў і пацярпелых, карты спаленых вёсак і лагераў смерці. Курсанты паглядзелі адно з відэа, зробленых на аснове дадзеных пракуратуры Агенцтвам тэлевізійных навін – «Генацыд. Справа №».

DSC08026 DSC08029 DSC08033

Падчас дыялогу было пастаўлена пытанне: якую дапамогу ў такой вялікай справе можам аказаць мы? Высілкі курсантаў Магілёўскага інстытута МУС могуць быць накіраваны, перш за ўсё на тое, каб новыя дадзеныя былі ўключаны ў навуковы абарот і шырока распаўсюджаны – каб архіўныя матэрыялы справы сталі часткай гістарычнай памяці.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін