«АБМОЎКА МАРТЭНСА ВА ЎМОВАХ КІБЕРВАЙНЫ»: ЛЕПШАЕ ЭСЭ

  • Печать

Конкурс на лепшае эсэ па міжнародным гуманітарным праве традыцыйна адбыўся ў Міжнародным універсітэце "МІТСО" пры садзейнічанні Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага Чырвонага Крыжа. Сёлета студэнтам прапанавалі тэму "Прынцып гуманнасці і развіццё міжнароднага гуманітарнага права". У ліку ўдзельнікаў – моладзь з Белдзяржуніверсіта, Брэсцкага, Гродзенскага, Віцебскага, Магілёўскага, Баранавіцкага дзяржуніверсітэтаў, БДУІР, Гродзенскага аграрнага універсітэта і інш.

1

Курсант 1 курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС Руслана Бутоніна для ўдзелу ў конкурсе падрыхтавала працу на беларускай мове "Абмоўка Мартэнса ва ўмовах кібервайны: дзе шукаць гуманізм?" (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў). Журы высока ацаніла працу Русланы, пацверджэннем чаго стаў дыплом за 3 месца. Узнагарода пацвердзіла сур'езнае стаўленне магілёўскага курсанта да вучобы: экзамены летняй сесіі Руслана Бутоніна здае выключна на "9" і "10" балаў.