КУРСАНЦКУЮ НАВУКУ АДЗНАЧЫЛІ Ў БРЭСЦЕ

  • Печать

XXV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных адбылася 16 мая ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна. На канферэнцыі былі прадстаўлены работы маладых вучоных з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Магілёўскага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і іншых навучальных устаноў. На навуковых секцыях разглядаліся пытанні, прысвечаныя актуальным праблемам фізікі і матэматыкі, права і эканомікі, хіміі і прыродазнаўства, псіхалогіі, гісторыі, педагогікі і мовазнаўства.

IMG20230516170128 IMG20230517122632

Курсанты 1 і 2 курсаў Магілёўскага інстытута МУС прапанавалі вынікі сваіх даследаванняў у галіне лінгвістыкі і мовазнаўства. Працы курсантаў Уладзіміра Зіміна, Уладзіслава Краснова, Іллі Клімовіча і Івана Бяржаніна, выкананыя пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Яўгена Іванова, атрымалі высокія адзнакі за актуальнасць, паўнату і навуковасць праведзеных даследаванняў. Па выніках працы секцый усе курсанты атрымалі дыпломы за найлепшыя даклады.