РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ЛІГА ДЭБАТАЎ: ПЕРШЫ ТУРНІР ДЛЯ КУРСАНТАЎ

  • Печать
Фінал абласнога турніру ў межах праекту Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" "Беларуская рэспубліканская Ліга дэбатаў" прайшоў у Беларуска-Расійскім універсітэце. Яго ўдзельнікамі сталі каманды ўстаноў вышэйшай адукацыі вобласці. Магілёўскі інстутут МУС прадставілі другакурснікі Аліна Яшчанка і Павел Кудрашоў (кіраўнік каманды – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў).
1 2

Удзельнікі павінны былі праявіць навыкі пошуку інфармацыі, быць пераканаўчымі і ўпэўненымі ў сваёй правасці, знаходзіць патрэбныя аргументы. Моладзь вяла дэбаты аб тым, ці трэба прымаць адзіную валюту ў Саюзнай дзяржаве. У фінале чатыры каманды, у тым ліку прадстаўнікі інстытута, адстойвалі свае пазіцыі па гэтай па тэме. На дэбатах моладзь вучыцца выразна выказваць свае думкі, хутка шукаць інфармацыю, знаходзіць выхады са спрэчных сітуацый і аргументаваць сваю пазіцыю.

Перамаглі ў выніку студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Курсанты Магілёўскага інстытута МУС на першым для сябе падобным турніры выглядалі годна і сталі трэцімі.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін