СУЧАСНАЯ АДУКАЦЫЯ: ТРАДЫЦЫІ І ІНАВАЦЫІ

  • Печать

III Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Сучасная адукацыя: традыцыі і інавацыі" адбылася ў Валгаградскай акадэміі МУС Расіі ў змешаным фармаце. Вочна і ў рэжыме відэаканферэнцсувязі ўдзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 200 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі Магілёўскага інстытута МУС, Карагандзінскай акадэміі МУС Рэспублікі Казахстан, Акадэміі МУС Рэспублікі Узбекістан, адукацыйных арганізацый МУС Расіі.

IP5A0524 1700x1133-800x600 IP5A0529 1700x1133-800x600

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі з сумесным дакладам выступілі начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Сяргей Венідзіктаў і дацэнт кафедры Антон Ігнатовіч. Іх даклад быў прысвечаны аптымізацыя адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне тэхналогій візуалізацыі навучальнай інфармацыі. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснай адукацыі, уплыву лічбавых тэхналогій на навучанне, разгледзелі асаблівасці педагагічнай дзейнасці ва ўмовах сучаснай адукацыі.

IP5A0555 1700x1133-800x600 IP5A0596 1700x1133-800x600


У межах візіту ў Валгаградскую акадэмію МУС Расіі прадстаўнікоў інстытута таксама адбылося знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай і шэраг рабочых сустрэч, прысвечаных абмеркаванню супрацоўніцтва ў навуковай і вучэбна-метадычнай сферах.