МАЛАДОСЦЬ. ІНТЭЛЕКТ. ІНІЦЫЯТЫВА.

  • Печать

Курсанты інстытута ўдала выступілі на ХІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў "Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва", якая адбылася ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. Канферэнцыя аб'яднала студэнтаў і магістрантаў з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь. Гэта больш за 470 удзельнікаў з 25 устаноў адукацыі, у тым ліку прадстаўнікі ўніверсітэтаў Мінска, Гомеля, Брэста, Магілёва, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тулы, Вялікага Ноўгарада, Краснаярска, Пскова. У межах работы канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця маладзёжнай навукі і навуковых даследаванняў студэнтаў і магістрантаў.

IMG 3896-26-04-23-11-11 IMG 3911-26-04-23-11-11

Курсанты 1 і 2 курсаў Магілёўскага інстытута МУС прадэманстравалі вынікі сваіх даследаванняў па актуальных пытаннях гісторыі, псіхалогіі і педагогікі. Па выніках работы секцый атрымалі дыпломы 2 ступені: Аляксандра Ярокава, Анастасія Лаўрова (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў), Анастасія Касяк (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч), Андрэй Бурцаў (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірына Лукашкова).

Удзел курсантаў інстытута ў гэтай канферэнцыі становіцца ўжо традыцыйным. У далейшым плануецца працягваць навуковае супрацоўніцтва, у межах якога курсанты ўдасканальваюць навыкі публічных выступленняў і прэзентацыі вынікаў сваіх навуковых даследаванняў.