"МАЯ МОВА – МОЙ ГОНАР". ПАЭЗІЯ Ў КУРСАНЦКІХ ПАГОНАХ

  • Печать

У Казанскім юрыдычным інстутуце МУС Расіі адбыўся адкрыты конкурс "My Language is my Pride" ("Мая мова – мой гонар"), прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Конкурс прайшоў у некалькіх намінацыях: дэкламацыя вершаў на мовах народаў свету, выкананне песні на мовах народаў свету, відэазварот на тэму "My Language is my Pride" на англійскай мове.

Тэма конкурсу знайшла водгук у курсантаў, слухачоў і ад'юнктаў розных адукацыйных арганізацый МУС Расіі і Беларусі. На конкурс паступіла больш за 200 заявак на ўдзел і творчых работ з Магілёўскага інстытута МУС; Акадэміі кіравання МУС Расіі, Ніжагародскай, Омскай Акадэмій МУС Расіі, Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Маскоўскага ўніверсітэта МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта МУС Расіі; Барнаульскага, Усходне-Сібірскага, Далёкаўсходняга, Казанскага, Растоўскага, Сібірскага, Уральскага, Уфімскага юрыдычных інстытутаў МУС Расіі і іншых.

DSC02029 DSC02030


Конкурс раскрыў разнастайнасць культур і моў народаў свету. Творчыя працы былі прадстаўлены на розных мовах: рускай, татарскай, англійскай, калмыцкай, турэцкай, малдаўскай, кабардзінскай, тувінскай, кітайскай, на мове комі, нямецкай, аварскай, удмурцкай, чачэнскай, эрзянскай, мангольскай, в'етнамскай, кыргызскай, беларускай, асецінскай, калмыцкай, азербайджанскай і іншых.


У намінацыі "Лепшая дэкламацыя вершаў на мовах народаў свету" перамагла курсант Магілёўскага інстытута МУС Дыяна Баркавец (кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў). Журы ацаніла дзве яе працы: аўтарскі верш "Новы дзень" і дэкламацыю вершаў беларускіх аўтараў. Гэта другая перамога Дыяны Баркавец на літаратурных конкурсах у Казанскім юрыдычным інстытуце.