АДРАДЖЭННЕ МАЛОЙ РАДЗІМЫ. ПЕРАМОЖНАЯ ЭСЭІСТЫКА

  • Печать

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС вызначылі пераможцаў адкрытага конкурсу "Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця". Сёлета на конкурс было пададзена больш за сто дваццаць работ з дваццаці дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

Удзельнікі спрабавалі свае сілы ў напісанні эсэ, падрыхтоўцы відэаролікаў і стэндавых дакладаў. Прычым тэматыка намінацый ахоплівала шырокі дыяпазон напрамкаў – ад дэмаграфічнай бяспекі і здаровага ладу жыцця да абароны навакольнага асяроддзя, бяспекі і жыццеўстойлівасці сучасных гарадоў, а таксама энергетычнай бяспекі краіны.

У намінацыі "эсэ" другое месца – у першакурсніка нашага інстытута Аляксандра Кавалёва (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў). Праца нашага курсанта, прысвечаная адраджэнню пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС Хойнікаў, – удумлівы погляд на сваю малую радзіму, яе мінулае і сучаснасць.

1 8kL jNK6LgU


Конкурс прайшоў ужо ў чацвёрты раз у межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2030 года, Нацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Беларусі на 2019-2030 гады, дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка". Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

8T phUsfhdg 3