МУЛЬТЫМЕДЫЙНАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ – ЯК КАМУНІКАТЫЎНАЯ ПРАКТЫКА

  • Печать

IV Міжнародны конкурс "Мультымедыйная прэзентацыя – як камунікатыўная практыка" быў арганізаваны факультэтам тэставых тэхналогій навучання Шматпрофільнай акадэміі адукацыі (г. Омск, Расія). Яго мэта – даць магчымасць выкладчыкам прафесійных арганізацый, настаўнікам-прадметнікам, педагогам дадатковай адукацыі падзяліцца педагагічным вопытам у галіне выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інавацыйных тэхналогій навучання. Да ўдзелу ў конкурсе запрасілі выкладчыкаў і педагогаў з Расіі і іншых краін.

На конкурс прымалі мультымедыйныя матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе па розных дысцыплінах. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута маёр міліцыі Сяргей Венідзіктаў падрыхтаваў работу ў намінацыі "Прэзентацыя па вучэбнай дысцыпліне". У выніку распрацоўка "Супольнасці ў камунікатыўнай прасторы Інтэрнэта" рашэннем журы на чале з доктарам педагагічных навук акадэмікам Уладзімірам Гамам атрымала дыплом I ступені.

 

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін маёр міліцыі Сяргей Венідзіктаў стаў пераможцам міжнароднага конкурса мультымедыйных прэзентацый.