МОВА ЯК ЛЮСТЭРКА КУЛЬТУРЫ. ПЕРАМОГА Ў РАЗАНІ

  • Печать

Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Unity in Diversity» («Адзінства ў разнастайнасці») прайшоў у Акадэміі Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі (Разань) у межах мерапрыемстваў, прысвечаных Дню расійскай навукі. Асноўнай мэтай конкурсу з'яўлялася развіццё ўменняў дакладнага, кароткага, паслядоўнага выкладання думак на замежнай мове, развіццё пісьмовага маўлення і самастойнага мыслення; фарміраванне вопыту талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншамоўнай культуры.

Курсант 1 курса Магілёўскага інстытута МУС Руслана Бутоніна з энтузіязмам успрыняла магчымасць прыняць удзел у такім конкурсе. Яна падрыхтавала разгорнутае пісьмовае выказванне па тэме «Мова як люстэрка культуры» (навуковы кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Уладзіслаў Балабанаў). Журы конкурса высока ацаніла працу і прысудзіла Руслане перамогу ў намінацыі «Language as a Mirror of Culture». Дыплом першай ступені стаў для курсанта выдатным дадаткам да паспяховай сесіі першага семестра навучання ў інстытуце.

DSC00920