РОЛЯ АСОБЫ Ў РАЗВІЦЦІ ПРЫВАТНАГА ПРАВА

  • Печать

8 лютага ў Алтайскім філіяле Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы (г. Барнаул) адбыўся міжнародны навуковы семінар "Роля асобы ў развіцці прыватнага права". У мерапрыемстве прымалі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, студэнты і курсанты навучальных устаноў Расіі, Беларусі і Казахстана. У фармаце відэаканферэнцсувязі была арганізавана праца некалькіх дыскусійных пляцовак, дзе абмяркоўваліся пытанні права, гісторыі, паліталогіі.

1

У межах працы адкрытай навуковай пляцоўкі кафедры прыватнага права выступіў курсант 3 курса інстытута Максім Барысенка. Даклад "Роля Міхалона Літвіна ў развіцці юрыдычнай думкі на беларускіх землях у XVI стагоддзі" ён падрыхтаваў пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антона Ігнатовіча.

Мерыпрыемства прайшло пры тэхнічнай падтрымцы аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій інстытута.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін