THESAURUS: ВЫКЛІКІ ХХІ СТАГОДДЗЯ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у падрыхтоўцы ХІІ нумара зборніка навуковых прац «Thesaurus: выклікі ХХІ стагоддзя».

Асноўныя тэматычныя напрамкі зборніка «Thesaurus»:
• Новыя глабальныя праблемы сучаснасці
• Камунікатыўная парадыгма лічбавай эпохі
• Лічбавы парадак дня ў сацыяльна-палітычнай трансфармацыі
• Медыйнае спажыванне і медыясацыялізацыя ў XXI стагоддзі
• Віртуальны свет і медыясфера
• Digital Humanities ў камунікатыўнай прасторы
• Дыстанцыйныя тэхналогіі ў адукацыйнай сістэме
• Прававыя асновы лічбавага парадку дня
• Інтэрнэт-злачыннасць як прававы і камунікатыўны феномен
• Інфармацыйная культура і інфармацыйная бяспека
• Грамадзянскае супрацьборства ў лічбавай прасторы
• Функцыянаванне культуры ў інфармацыйным грамадстве
• Ментальнасць і новая лічбавая ідэнтычнасць
• Філасофскае вымярэнне лічбавага свету
• Моўнае асяроддзе лічбавага свету

Тэматыка зборніка можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.

Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, магістранты, студэнты і курсанты (выключна ў сааўтарстве з навуковым кіраўніком). Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 31 сакавіка 2023 года. Звяртаем увагу: заяўкі на публікацыі трэба падаваць праз форму электроннай рэгістрацыі на сайце Магілёўскага інстытута МУС спасылка.

Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.

Між тым выйшаў з друку XІ нумар «Thesaurus», аб'яднаны праблематыкай «Гістарычныя і палітычныя навукі». Матэрыялы даступныя для агульнага азнаямлення ў навуковым рэпазіторыі інстытута.

photo 2023-01-06 09-46-38 3

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін