СКАЖЭННЕ МЕДЫЙНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ: ДАСЛЕДАВАННЕ Ў ФАРМАЦЕ МАНАГРАФІІ

  • Печать

Навуковае выданне, што выйшла ў свет у апошнія дні 2022 года, уяўляе цікавасць не толькі для навукоўцаў. Манаграфія начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава "Скажэнне медыярэальнасці: тэхналогіі маніпуліровання і стратэгіі супрацьдзеяння" (арыгінальная руская назва – "Искажение медиареальности: технологии манипулирования и стратегии противодействия") адрасавана ўсім, хто цікавіцца сучасным станам медыйнай прасторы і грамадскай роллю масавай інфармацыі.

1

У манаграфіі прыводзіцца комплексны аналіз феномену масавай камунікацыі, разглядаюцца фактары скажэння масавай інфармацыі і прычыны яе свядомага выбару аўдыторыяй. Аналізуюцца тэхналогіі маніпулявання свядомасцю, распаўсюджаныя ў СМІ (фэйкі, фактоіды, дыпфэйкі, чуткі, міфалагемы і г. д.), метады візуальнага маніпуліравання і моўныя формы агрэсіі. Вызначаны стратэгіі супрацьдзеяння скажэнню медыярэальнасці ў эпоху "постпраўды" на індывідуальным, калектыўным і палітычным узроўнях.
Манаграфія адрасавана магістрантам, аспірантам, прафесарска-выкладчыцкаму складу навучальных устаноў, супрацоўнікам СМІ, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі грамадскага ўплыву медыякамунікацыі.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін