МОЛАДЗЬ XXI СТАГОДДЗЯ: НАВУКА НА ЗАМЕЖНАЙ МОВЕ

  • Печать

Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў "Моладзь XXI стагоддзя: адукацыя, навука, інавацыі" традыцыйна адбылася ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. Сёлетняе мерапрыемства прадугледжвала выступленні і публікацыі выключна на англійскай мове і сабрало больш як 170 удзельнікаў з Беларусі і замежжа. Магілёўскі інстытут прадставілі чацвёра курсантаў – удзельнікаў навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Узначаліў дэлегацыю начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў.

1 2 3

Праца канферэнцыі адбывалася ў фармаце пленарнага пасяджэння і 9 секцый, што закраналі важныя напрамкі сучаснай навукі. Курсанты інстытута прэзентавалі свае работы на гістарычнай і педагагічна-псіхалагічнай секцыях.

Курсант Уладзіслаў Хіркоўскі (1 курс) атрымаў дыплом першай ступені за выступленне з дакладам аб візуальных асаблівасцях плакатаў, размешчаных у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (навуковы кіраўнік – дацэнт Антон Ігнатовіч). На гэтай жа секцыі выступіла з прэзентацыямі вынікаў свайго даследавання выяўлення паўсядзённага жыцця савецкай міліцыі на плакатах курсант 2 курса Анастасія Касяк (адзначана сертыфікатам удзельніка).

Першакурсніцы Аляксандра Панасюк і Анастасія Лаўрова атрымалі дыпломы першай і другой ступені адпаведна за даклады на псіхалагічнай секцыі, прысвечаныя праблеме пенсійных суіцыдаў і спецыфіцы адаптацыі курсантаў да навучання ва ўстановах сістэмы МУС (навуковы кіраўнік – Сяргей Венідзіктаў).

Навуковыя працы курсантаў інстытута ўвайшлі ў зборнік навуковых прац "The Youth of the 21st Century: Education, Science, Innovations", выдадзены ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін