THESAURUS-Х: КАМУНІКАЦЫЯ Ў ЭПОХУ ПОСТПАНДЭМІІ

  • Печать

Заснаванае ў 2015 годзе кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін выданне традыцыйна захоўвае междысцыплінарную скіраванасць. Чарговы нумар "Thesaurus", аб'яднаны тэматыкай "Камунікацыя ў эпоху постпандэміі". У артыкулах закранаюцца актуальныя праблемы культуралогіі, палітычнай камунікацыі, мовазнаўства, тэорыі інфармацыі, гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, права.

Напрыклад, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій доктар сацыялагічных навук Юрый Бубнаў у сваім артыкуле вызначае прыярытэтныя жыццёвыя каштоўнасці ва ўмовах пандэміі. У даследаванні прафесара факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктара гістарычных навук Алега Слукі даследуецца працэс стварэння кавіднага інфармацыйнага медыяпатоку ў Рэспубліцы Беларусь. Прафесар Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар філалагічных навук Раіса Мальцава і дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта кандыдат педагагічных навук Ангеліна Конышава разглядаюць асаблівасці дзейнасці вядучых замежных навучальных устаноў у інтэрнет-прасторы, накіраванай на прыцягненне абітурыентаў і фарміраванне спрыяльнага іміджу.

Сярод прадстаўленых у зборніку ўстаноў вышэйшай адукацыі – Белдзяржуніверсітэт, БНТУ, БДЭУ, Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, Беларускі ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, Уральскі юрыдычны інстытут МУС Расіі, Кубанскі дзяржуніверсітэт, Набярэжначалнінскі дзяржуніверсітэт, Таганрогскі інстытут імя А.П. Чэхава, Армавірскі дзяржуніверсітэт і інш.

1


"Thesaurus" выдадзены пад агульнай рэдакцыяй начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава.
Зборнік адрасаваны навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, дактарантам, студэнтам, супрацоўнікам СМІ, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца актуальнымі тэндэнцыямі развіцця гуманітарных ведаў. Матэрыялы размешчаны ў навуковым рэпазіторыі інстытута