КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І МОЎНАЯ АДУКАЦЫЯ

  • Печать

24 лістапада 2022 года кафедрай крымінальнага працэсу і крыміналістыкі інстытута быў арганізаваны і праведзены міжнародны навукова-практычны семінар "Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі крымінальнага права на сучасным этапе" сярод курсантаў 2-4 курсаў у online-рэжыме. Удзел у семінары акрамя курсантаў інстытута прынялі прадстаўнікі Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі і Варонежскага інстытута МУС Расіі. Курсанты выступілі з навуковымі дакладамі, якія закранулі найбольш праблемныя сферы правапрымянення крымінальнага заканадаўства, змаглі задаць важныя з пункту гледжання практыкі пытанні, абмяняцца думкамі.

photo 2022-11-25 13-36-02 photo 2022-11-25 13-35-37 2

У гэты ж дзень кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін далучылася да работы міжнароднага семінара "Актуальныя пытанні моўнай адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Мерапрыемства, арганізаванае Сібірскім юрыдычным інстытутам МУС Расіі, аб'яднала даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Манголіі, Таджыкістана і Кіргізіі. Падчас семінара абмеркавалі актуальныя праблемы тэорыі і практыкі выкладання замежнай і рускай моў, праблемы фарміравання лінгвапрафесійнай кампетэнцыі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, культуру маўлення і этыку маўленчых паводзін супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Прадстаўнікі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін падзяліліся вопытам арганізацыі сумесных з курсантамі навуковых даследаванняў, а таксама расказалі аб падрыхтоўцы электронных вучэбных выданняў.

photo 2022-11-25 13-35-37 photo 2022-11-25 13-35-59

Навуковыя мерапрыемствы прайшлі пры тэхнічнай падтрымцы аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій інстытута.