КАРПАРАТЫЎНАЯ КУЛЬТУРА І ІМІДЖ

  • Печать

Распрацоўка начальніка кафедры маёра міліцыі Сяргея Венідзіктава атрымала грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і права быць выдадзенай у выглядзе навучальнага дапаможніка. Адпаведная дысцыпліна "Карпаратыўная культура і імідж" выкладаецца на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў інстытута па праграме, складзенай аўтарам вучэбнага дапаможніка. Яе мэта – засваенне слухачамі агульных прынцыпаў і асаблівасцей фарміравання і развіцця культуры супрацоўнікаў органаў унутраных спраў як фактара фарміравання іх прафесійнага іміджу.

У выданні змешчаны асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне "Карпаратыўная культура і імідж", метадычныя рэкамендацыі па самастойным вывучэнні тэарэтычных пытанняў, планы семінарскіх і практычных заняткаў, круглых сталоў і тэматычных дыскусій, заданні для самастойнай падрыхтоўкі, спіс рэкамендаванай літаратуры, пытанні для самаправеркі і для падрыхтоўкі да заліку па дысцыплін. У канцы выдання прыведзены гласарый, спіс крыніц для вывучэння і падборка матэрыялаў са СМІ і інтэрнэт-крыніц для самастойнага аналізу.
Дапаможнік адрасаваны слухачам спецыяльнасцей перападрыхтоўкі "Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі" і "Аператыўна-вышуковая дзейнасць (крымінальны вышук)". Пры гэтым "Карпаратыўная культура і імідж" будзе карыснай крыніцай ведаў не толькі для супрацоўнікаў з вопытам практычнай дзейнасці, але і для курсантаў, і для ідэалагічных работнікаў: у выданні падрабязна разгледжаны пытанні прафесійнай этыкі і службовага этыкету, праблемы фарміравання іміджу міліцыі ў медыйнай прасторы.
NlF4BFrxStY