АБ ІНТЭРНЭТ-БЯСПЕЦЫ – У ФАРМАЦЕ КАНФЕРЭНЦЫІ

  • Печать

Семінар па выніковай тэме "Інфармацыйная бяспека" дысцыпліны "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" у 26 узводзе факультэта міліцыі прайшоў нестандартна: у фармаце навуковай канферэнцыі. Выкладчык – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў – паставіў перад курсантамі задачу падрыхтаваць цікавыя і пераканаўчыя выступленні, выкарыстоўваючы розныя анлайн-інструменты візуалізацыі.

IMG 1095 IMG 1049 IMG 1060

Ужо сам адбор тэм для выступленняў паказаў нестандартны падыход навучэнцаў да праблемы бяспекі ў інтэрнэт-прасторы. Вадзім Кісялёў самастойна распрацаваў алгарытм выяўлення фэйкаў і прэзентаваў яго ў выглядзе інфаграфікі, якую падрыхтаваў ў інтэрнэт-сервісе Canva. Аляксей Краўчанка паказаў рызыкі DarkNet – "цёмнага боку" Інтэрнэту – у выглядзе відэапрэзентацыі. Аб магчымых псіхалагічных дэвіяцыях знаходжання ў Сеціве разважала Дар'я Зыбень, якая распавяла аб рэальных гісторыях кібербулінгу, кіберсуіцыду і хэпіслэпінгу. Механізмы маніпулятыўнага ўздзеяння на свядомасць інтэрнэт-аўдыторыі праз клікбейтныя загалоўкі раскрыла Аляксандра Шведава.
Таксама прагучалі даклады аб магчымасцях блакіроўкі Інтэрнэту (Ксенія Дзехцярэвіч), вопыце дзейнасці ў анлайн-прасторы праваахоўных органаў краін свету (Уладзіслава Яскевіч), футуралагічных канцэпцыях развіцця Сеціва (Дар'я Фацеева). Усе курсанты паспяхова падмацавалі свае выступленні візуальна: адмовіліся ад звыклай PowerPoint-прэзентацыі і паспрабавалі працу ў іншых праграмах і фарматах.

IMG 1039 IMG 1126 IMG 1166


Лепшага дакладчыка канферэнцыі выбралі праз агульнае галасаванне. Ім стаў Аляксей Краўчанка (даклад пра DarkNet). Дыпломы за выступленні атрымалі ўсе ўдзельнікі канферэнцыі. А для ўсяго ўзвода – карысны вопыт і новыя навыкі, якія спатрэбяцца не толькі на занятках, але і ў практычнай дзейнасці.

па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота: Анатоль Пявец