ІНТЭЛЕКТУАЛЬНА-ПСІХАЛАГІЧНАЯ ГУЛЬНЯ. ВЫНІКОВЫ ТУРНІР

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін арганізавала чарговы турнір па інтэллекуальна-псіхалагічнай гульні для курсантаў факультэта міліцыі. Вядучым мерапрыемства стаў выкладчык кафедры Яўген Іваноў.

Удзел у турніры ўзялі курсанты другога курса, якія лепш за іншых паказалі сябе на занятках па замежнай мове і рыторыцы. Для іх апынуцца за гульнявым сталом у перапынку паміж экзаменамі і залікамі – своеасаблівае заахвочванне за поспехі ў вучобе.

Мерапрыемства было накіравана на ўдасканаленне камунікатыўнай, псіхолага-этычнай і моўнай кампетэнтнасці курсантаў. У гульнявой форме ўдзельнікам трэба было прадэманстраваць таксама навыкі невярбальных зносін і псіхалагічнага аналізу, засвоеныя пры вывучэнні дысцыпліны «Рыторыка».

DSC08664 DSC08650


Было праведзена две гульні. Пасля кожнай праводзіўся аналіз прынятых за ігравым сталом рашэнняў і зробленых моўных і псіхалагічных памылак. Поспехі курсантаў фіксаваліся ў выглядзе асабістага рэйтынгу ўдзельнікаў гульні, які і стаў падставай для вызначэння лепшых ігракоў турніра.

DSC08637 DSC08631



Згодна з рэйтынгам лепшымі сталі курсанты другога курса факультэта міліцыі – Іван Вінкевіч (1 месца), Уладзіслаў Ліпскі (2 месца), Уладзіслаў Галаварушка, Мікіта Глушакоў і Валерый Залуцкі (3 месца). Гэтыя курсанты будуць ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў, а курсант Сяргей Бабровік атрымае дыплом ў намінацыі "Лепшы дэбют".

Подобны турнір у інстытуце стаў традыцыйным. Першую гульню кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін правяла ў студзені 2021 года адразу на трох мовах: рускай, англійскай і нямецкай. У наступным навучальным годзе практыку падобных мерапрыемстваў плануецца працягваць.

DSC00661 DSC00669

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
фота Варвары Сяровай, Марыны Грамыкі