"СУВЯЗІ З ГРАМАДСКАСЦЮ": ВЫВУЧАЕМ ПА ЎЛАСНЫМ ВЫДАННІ

  • Печать

Распрацоўка начальніка кафедры маёра міліцыі Сяргея Венідзіктава ў 2021 годзе атрымала грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і права быць выдадзенай у выглядзе навучальнага дапаможніка. Адпаведная дысцыпліна "Сувязі з грамадскасцю ў дзейнасці органаў унутраных спраў" выкладаецца на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў інстытута па праграме, складзенай аўтарам вучэбнага дапаможніка. Яе мэта – вывучэнне асноўных прынцыпаў інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці праваахоўных органаў праз сродкі масавай інфармацыі, засваенне мадэлей узаемадзеяння міліцыі з грамадскасцю.

1

У выданні змешчаны асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне "Сувязі з грамадскасцю...", метадычныя рэкамендацыі па самастойным вывучэнні тэарэтычных пытанняў, планы семінарскіх і практычных заняткаў, трэнінгаў, заданні для самастойнай падрыхтоўкі, спіс рэкамендаванай літаратуры, пытанні для самаправеркі і для падрыхтоўкі да заліку па дысцыплін. У канцы выдання прыведзены гласарый, спіс крыніц для вывучэння і падборка матэрыялаў са СМІ і інтэрнэт-крыніц для самастойнага аналізу.

Дапаможнік адрасаваны слухачам спецыяльнасці перападрыхтоўкі 1-93 01 73 "Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі". Пры гэтым "Сувязі з грамадскасцю..." будуць карыснымі не толькі для супрацоўнікаў з вопытам практычнай дзейнасці, але і для курсантаў, і для ідэалагічных работнікаў: у выданні падрабязна разгледжаны пытанні інфармацыйнай культуры і сеткавага этыкету, праблемы фарміравання іміджу міліцыі ў інтэрнэт-прасторы.