НА ПЕРШЫМ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФОРУМЕ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ

  • Печать

25-27 мая ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбыўся I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя навукі сярод моладзі, стварэнне платформы для рэалізацыі міжуніверсітэцкіх навуковых, навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў маладых вучоных, а таксама падтрымка таленавітай моладзі і іх распрацовак.

1

У Форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі 43 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі, кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў, грамадскіх арганізацый.

FullSizeRender-27-05-22-12-38 FullSizeRender-27-05-22-12-38-2


Праграма мерепрыемства ўключала ў сябе пасяджэнне Савета маладых вучоных, наведванне свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", панэльную сесію "Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства праз адукацыю, даследаванні і інавацыі", пленарнае пасяджэнне і выставу навуковых дасягненняў моладзі.

1

Магілёўскі інстытут МУС на Форуме прадставілі курсант 1 курса Анастасія Касяк і выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кацярына Лапо. Анастасія Касяк на мерапрыемстве падзялілася сваім падыходам да выкарыстання ў вывучэнні замежнай мовы інавацыйных тэхналогій, у прыватнасці разгледзела пытанне фарміравання навыку ўспрыняцця мовы на слых з дапамогай навучальных серыялаў.

1

Удзел у Форуме для прадстаўнікоў інстытута стаў выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з навуковымі інтарэсамі і дасягненнямі маладых вучоных рэспублікі, набыць новыя веды і вопыт для далейшай навуковай дзейнасці.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін