«HUMAN SECURITY» БЛІСКУЧА ВЫСТУПІЛІ НА АЛІМПІЯДЗЕ «АСОБА І БЯСПЕКА»

  • Печать

У красавіку-маі каманда курсантаў трэцяга курса прадстаўляла Магілёўскі інстытут МУС на Х міжнароднай алімпіядзе студэнтаў па асновах псіхалогіі і педагогікі «Асоба і Бяспека», якая праходзіла на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У склад каманды пад назвай «Human Security» уваходзілі: Кацярына Каросцік, Дар'я Гарбачова, Аляксандра Вадзянкова, Крысціна Гарэльчык, Андрэй Саўчанка, Мікіта Барадулін, Антон Шынкевіч. У алімпіядзе прымала ўдзел 41 каманда ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

4 5

Завочная алімпіяда ўключала 3 этапы. На першым, тэарэтычным этапе ўдзельнікі ў анлайн-рэжыме выконвалі 50 тэставых заданняў за 45 хвілін. Курсанты прадэманстравалі выдатнае веданне асноў псіхалогіі і педагогікі. Дыпломамі I ступені за тэарэтычны этап алімпіяды былі ўзнагароджаны Аляксандра Вадзянкова, Дар'я Гарбачова і Крысціна Гарэльчык. У камандным заліку тэарэтычнага этапа каманда Магілёўскага інстытута МУС Human security заняла трэцяе месца.

Крэатыўны этап алімпіяды прадугледжваў стварэнне фотавыявы каманды і яе апісання, якія павінны былі адпавядаць тэме алімпіяды «Асоба і Бяспека», назве каманды, мець псіхолага-педагагічны сэнс, адрознівацца эстэтыкай, арыгінальнасцю, быць візітоўкай каманды. За фота каманды і яе апісанне ў крэатыўным туры камандзе Магілёўскага інстытута МУС прысуджана другое месца.

Практычны этап алімпіяды заключаўся ў падрыхтоўцы конкурснай работы на тэму «Мадэль бяспекі» ў выглядзе постэра і яго апісання. Сваю конкурсную работу курсанты прысвяцілі праблеме прафілактыкі булінгу.

1 2

Па выніках праходжання ўсіх этапаў алімпіяды каманда Магілёўскага інстытута МУС «Human Security» заняла другое месца і атрымала сем дыпломаў у розных намінацыях, а таксама падзяку за падрыхтоўку каманды яе кіраўніку – дацэнту кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірыне Лукашковай.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Яўгена ЖЫЛІНСКАГА