НЕКРЫМІНАЛЬНАЕ ЧЫТВО: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ВАЧЫМА КУРСАНТАЎ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін прапанавала курсантам з карысцю выкарыстаць вольны час: па-новаму зірнуць на літаратуру і заняцца творчасцю. У конкурсе "Некрымінальнае чытво", які прайшоў у інстытуце ўжо ў трэці раз, прынялі ўдзел 5 каманд першакурснікаў. Асаблівасць сёлетняга конкурсу – арыентаванасць на знаёмства з беларускай літаратурай.

2 3 4

На працягу месяца курсанты мусілі выконваць некалькі заданняў. На першым этапе канкурсанты рыхтавалі свае рэцэнзіі на мастацкую літаратуру. Кніга для рэцэнзавання вызначалася ўдзельнікамі самастойна: моладзь ацэньвала Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і іншых аўтараў. Лепшай была прызнана рэцэнзія на "Сотнікава" курсанта 15 узвода Дзіяны Коваль.

На другім этапе былі выбраны найлепшыя варыянты вокладак для кніг, выкананыя ў электронным фармаце. Журы прапанавалі зусім розныя вокладкі і па стылі, і па ўзроўні выканання: для твораў "Жураўліны крык", "Той чарнобыльскай ноччу", "Каласы пад сярпом тваім" і іншых. На гэтым этапе не было роўных работам курсанта 11 узвода Уладзіміра Зіміна і курсанта 12 узвода Рамана Бяляўскага.

Нарэшце, на трэцім этапе былі вызначаны найлепшыя відэапраекты, прысвечаныя літаратурным творам. Лепшую працу – па матывах "Знака бяды" Васіля Быкава прадставілі курсанты 14 узвода Аляксандр Макаранка і Мікіта Лазуткін.

5 6 7

Па выніках усіх этапаў былі вызначаны пераможцы ў агульным заліку конкурса. Першай стала каманда 15 узвода, другое месца – у каманды 14 узвода, трэцяе месца падзялілі каманды 11 і 13 узвадоў. Дыпломы курсанты атрымалі ў бібліятэцы інстытута, куды прыйшлі па новую літаратуру: падстаў пагартаць у вольны час добрую кнігу зараз будзе болей.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Кірыла МАРЖАНАВА