НАВУКОВАЯ ІНФАГРАФІКА – У ФАРМАЦЕ МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ

  • Печать

Міжнародны конкурс інфаграфікі праводзіўся кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у другі раз. Мерапрыемства арганізавалі сумесна з кафедрай замежных моў Уральскага юрыдычнага інстатута МУС Расіі, да ўдзелу запрасілі курсантаў навучальных устаноў – партнёраў.

1i 2i 3i

Мэта міжнароднага конкурсу – сістэмнае засваенне курсантамі вучэбнай і навуковай інфармацыі, набыццё навыкаў самастойнай візуалізацыі вынікаў даследаванняў. Для гэтага была абрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Удзельнікам прапанавалі некалькі тэматычных накірункаў. Гэта, напрыклад, гісторыя права і праваахоўнай сістэмы, лігвістыка і камунікацыя, псіхалогія і педагогіка, юрыдычныя дысцыпліны і іншыя. Гэтым, аднак, не абмяжоўваліся, і многія ўдзельнікі праявілі творчы падыход да выбару тэмы сваёй працы.

4i 5i 6i

Выбіраць лепшую інфаграфіку давялося сярод больш як 50 работ. У ліку ўдзельнікаў, акрамя магілёўскіх курсантаў, – прадстаўнікі Дальнеўсходняга юрыдычнага інстытута МУС Расіі, Уральскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі, Алмацінскай акадэміі МУС Казахстана. Па працах было відаць, што нехта толькі засвойвае новыя мультымедыйныя інструменты, якія дазваляюць графічна адлюстраваць навуковую інфармацыю, а хтосьці – упэўнена імі валодае. Агульны ж узровень прац – творчы і навуковы – у параўнанні з мінулым годам значна вырас.

1 2

Лепшыя работы журы адзначыла дыпломамі рознай ступені. Сярод чатырох уладальнікаў дыпломаў першай ступені – магілёўскія курсанты Данііл Жэлтак (2 курс) і Андрэй Манукін (3 курс), слухач Алмацінскай акадэміі МУС Казахстана Айдос Жаксенбаеў, а таксама курсанты з Хабараўска Кірыл Гарабец і Ягор Страіцеляў, якія прадставілі сумесны праект. Усе ўдзельнікі разам з дыпломамі і сертыфікатамі атрымалі карысны вопыт стварэння мультымедыйных прац, які павінен дапамагчы ў вучобе і навуцы.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Яўгена ЖЫЛІНСКАГА