ПСІХАЛОГІЯ І ПЕДАГОГІКА Ў СЛУЖБЕ. НАВУКОВЫ ПАДЫХОД

  • Печать

Канферэнцыя "Псіхалогія і педагогіка ў службовай дзейнасці: актуальныя пытанні тэорыі і практыкі" адбылася ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Тэматыка мерапрыемства выклікала цікавасць у навуковай супольнасці: да ўдзелу далучыліся прадстаўнікі 25 вышэйшых навучальных устаноў Расіі, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Ізраіля. Вынікі сваіх даследаванняў для абмеркавання накіравалі больш як 100 выкладчыкаў, аспірантаў і ад'юнктаў.

DSC00927 DSC00925 IMG 7051 1-800x600

Начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС Сяргея Венідзіктава запрасілі выступіць на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Яго даклад, прысвечаны культуры спажывання прадукцыі масмедыя ў сістэме інфармацыйнай бяспекі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў працягнуў дыскусію аб праблемах псіхалагічнай падрыхтоўкі да службы і маральна-этычнага выхавання навучэнцаў. Таксама ў межах пленарнага пасяджэння абмеркавалі ролю выкладчыка ў інавацыйным навучальным асяроддзі, матывацыю курсантаў да службы, асаблівасці рэалізацыі сінергетычнага падыходу ў навучальным працэсе.

Працягнуць навуковую дыскусію з Магілёскім інстытутам МУС калегі з замежжа змогуць падчас міжнароднай канферэнцыі "Медыясфера і медыяадукацыя", якую кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін штогод арганізуе ў траўні.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.