МЫ РАЗАМ! ПЕРАМОГА З УРАЛУ

  • Печать

Диплом Борисенко 1Конкурс "Мы разам" праводзіўся сярод навучэнцаў адукацыйных арганізацый МУС Расіі і адукацыйных арганізацый МУС Рэспублікі Беларусь з мэтай папулярызацыі Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Аргкамітэт конкурса ацэньваў відэаработы канкурсантаў па такіх крытэрыях, як аргументаванасць і глыбіня раскрыцця тэмы, цэласнасць і эстэтычнасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу і практычная каштоўнасць роліка. У выніку стараннасць і творчы падыход курсанта нашага інстытута былі высока ацэнены журы.
Дыпломам II ступені ўзнагароджаны відэаролік Максіма Барысенкі "Топ 5 беларусаў, якія ўнеслі свой уклад у развіццё Расіі" (кансультант – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч). Курсант інстытута ў сваім відэа распавёў пра воіна Якава Палачаніна, які ўдзельнічаў у Неўскай бітве, стваральніка Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве Сімяона Полацкага, першага расійскага консула ў Японіі Іосіфа Гашкевіча, міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыку, касманаўта Алега Навіцкага.

Акрамя таго, што праца прынесла Максіму Барысенку ўзнагароду, відэапраект дапаможа ў навучальным працэсе: такі фармат карысны пры вывучэнні гістарычных і прававых дысцыплін.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін