НАВУКОВАЯ ІНФАГРАФІКА – У ФАРМАЦЕ МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСА

  • Печать

Міжнародны конкурс інфаграфікі другі год запар арганізуюць кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута і кафедра замежных моў Уральскага юрыдычнага інстатута МУС Расіі (Екацярынбург). Да ўдзелу запрашаюцца курсанты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

картинка картинка3

Мэта конкурса – сістэмнае засваенне курсантамі вучэбнай і навуковай інфармацыі, набыццё навыкаў самастойнай візуалізацыі вынікаў даследаванняў. Для гэтага абрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Удзельнікам прапануецца некалькі тэматычных накірункаў. Гэта, напрыклад, гісторыя права і праваахоўнай сістэмы, лігвістыка і камунікацыя, псіхалогія і педагогіка, юрыдычныя дысцыпліны і іншыя. Для стварэння інфаграфікі ўдзельнікам давядзецца засвоіць новыя мультымедыйныя інструменты, якія дазваляюць графічна адлюстроўваць навуковую інфармацыю.

Вызначаць лепшыя работы будзе міжнароднае журы, складзенае з прадстаўнікоў Магілёўскага і Уральскага інстытутаў МУС. Ацэньвацца будзе адпаведнасць тэматыцы конкурса, выразнасць і арыгінальнасць, творчы падыход да раскрыцця тэмы, мастацкі ўзровень і тэхнічная складанасць. Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты, лепшыя – дыпломы па намінацыях. Чакаецца, што праца журы будзе няпростай: у мінулым годзе лепшую інфаграфіку давялося выбіраць сярод больш як 50 работ з 6 навучальных устаноў Беларусі і замежжа.
Патрабаванні да работ і парады па стварэнні інфаграфікі змешчаны ў палажэнні аб конкурсе.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін