ТАЛЕРАНТНАСЦЬ І ЗБЛІЖЭННЕ КУЛЬТУР

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін далучылася да Міжнароднага круглага стала, што адбыўся ў Валгаградскай акадэміі МУС Расіі. Тэма мерапрыемства – "Талерантнасць як фактар міжэтнічнага і міжканфесійнага ўзаемадзеяння і збліжэння культур". У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі адукацыйных арганізацый Расіі, Беларусі, Казахстана. З прывітальным словам выступіў намеснік начальніка акадэміі па навуковай рабоце палкоўнік паліцыі Аляксей Аляксееў.

Перад удзельнікамі пасяджэння з дакладам "Актуальныя пагрозы еўразійскаму адзінству" выступіў дырэктар навукова-адукацыйнага цэнтра "Комплексная бяспека" Валгаградскага інстытута кіравання, доктар палітычных навук, дацэнт Ілля Марозаў.

DSC05103 DSC05115

"Аб Асноўных тэндэнцыях развіцця рэлігійнай сітуацыі, задачы і прынцыпы канфесійнай палітыкі дзяржавы" – тэма выступлення прафесара кафедры прафесійна-псіхалагічнай падрыхтоўкі і кіравання органамі ўнутраных спраў Алмацінскай акадэміі МУС Казахстана Талгатбека Култаева.

Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Вараб'ёў выступіў з дакладам "Аб праблемах талерантнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

Удельнікі круглага стала аб'ядналіся ў меркаванні: у сучасным свеце талерантнае стаўленне да культур і рэлігій іншых народаў становіцца фактарам нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і Валгаградскай акадэміі МУС Расіі