МІЖНАРОДНАЯ АЛІМПІЯДА ПА РУСКАЙ МОВЕ

  • Печать

Міжнародная алімпіяда па рускай мове прайшла ў дыстанцыйным фармаце з выкарыстаннем інтэрнэт-сервісаў videomost.com і Kahoot.it. Удзельнікамі сталі пераважна курсанты навучальных устаноў Міністэрства ўнутраных спраў Расіі. Геграфія – самая шырокая, ад Масквы да Уладзівастока: Уфа, Барнаул, Разань, Хабараўск, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Омск, Арол, Іркуцк.

Магілёўскі інстытут МУС стаў адзінай замежнай установай, што прадставіла сваю каманду на алімпіядзе. У складзе – курсанты 2 курса Аляксандра Шведава і Ксенія Кузняцова, а таксама першакурснікі Аляксандра Ярокава, Дар'я Коваль і Вікторыя Алейнікава. Рыхтавала ўдзельнікаў кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: дацэнт Вольга Лукіна, выкладчык Яўген Іваноў і начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў.

DSC00299 DSC00298 DSC00319

Конкурсныя іспыты прадстаўнікі інстытута праходзілі на камандным і індывідуальным этапах. Даводзілася не только паказваць веданне законаў і правіл рускай мовы, але і агульны ўзровень эрудыцыі, і ўменне думаць хутка, і здольнасці да каманднай работы.

І хоць у кампаніі больш вопытных каманд магілёўцы не здолелі трапіць у тройку прызёраў, першы вопыт атрымаўся надзвычай карысным. Ва ўсякім разе, іспыты паказалі, што моўная культура для міліцыі – важны складнік агульнай прафесійнай культуры, над якой трэба працаваць. А набыты вопыт спатрэбіцца курсантам падчас конкурсу аратарскага майстэрства, які адбудзецца ў інстытуце ў канцы снежня.

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.