ГІСТОРЫЯ – АДУКАЦЫЯ – ЖУРНАЛІСТЫКА. НАВУКА Ў ONLINE-РЭЖЫМЕ

  • Печать

10 лістапада Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Пензенскі філіял) правёў Міжнародную канферэнцыю "Актуальныя праблемы гістарычнай памяці ў сучасным соцыуме: гістарызацыя, семіётыка". У дыстанцыйным фармаце да яе далучыўся дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч. Яго выступленне на тэму "Зварот да гістарычнай памяці пры прыняцці мер па недапушчэнні рэабілітацыі нацызму ў Рэспубліцы Беларусь" выклікаў жывую дыскусію, звязаную з неабходнасцю захавання праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.

DSC00319 DSC09823

У той жа дзень кафедра паўдзельнічала ў абмеркаванні дакладаў XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе: перспектывы ўстойлівага развіцця" (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы). На сайце ўніверсітэта выкладчыкі інстытута змясцілі стэндавыя даклады: "Навучанне ўзаемадзеянню са СМІ як элемент прафесійнай адукацыі супрацоўнікаў міліцыі" (начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў), "Вопыт выкарыстання візуалізацыі ў выкладанні сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у вышэйшай школе" (дацэнт Антон Ігнатовіч), "Аб актуальнасці, змесце і напрамках патрыятычнага выхавання ў вышэйшай школе" (прафесар Надзея Канашэвіч), "Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў у рускай арміі ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзяў" (дацэнт Аляксандр Вараб'ёў).

DSC09824 DSC09832

11 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася XXIII Міжнародная канферэнцыя "Журналістыка-2021. Стан, праблемы і перспектывы", прысвечаная 100-годдзю БДУ. У круглым стале "Медыялогія як сінтэз навук" на платформе Zoom прыняў удзел начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў з даследаваннем "Медыясацыялізацыя як складнік медыяадукацыйнага працэсу".
Праца ў online-рэжыме працягнецца на наступным тыдні, калі адбудзецца Міжнародная алімпіяда па рускай мове з удзелам курсантаў інстытута.

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.