СУСТРЭЧА Ў ZOOM: МІЖКУЛЬТУРНАЯ І МІЖМОЎНАЯ

  • Печать

29 кастрычніка на платформе Zoom адбылася IХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Навуковая школа Рамана Іванчанкі", арганізатарам якой выступіў Кіеўскі політэхнічны інстытут імя І. Сікорскага Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны.

1

Прадстаўнікі Магілёўскага інстытута МУС былі запрошаны да ўдзелу ў пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Даклад начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава і выкладчыка кафедры Яўгена Іванова «Маладзёжны слэнг як вынік спажывання медыякантэнту» прагучаў адразу на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. Замежных калег з працай па стварэнні слоўніка маладзёжнага слэнгу, якая з гэтага навучальнага года ажыццяўляецца ў інстытуце, пазнаёмілі таксама ўдзельнікі навуковага гуртка кафедры – Дзмітрый Якаўчык (3 курс) і Анатоль Пявец (2 курс).

У межах канферэнцыі даследчыкі з Украіны, Беларусі і іншых краін абмеркавалі пытанні сацыяльнай камунікацыі ва ўмовах каранціну, рэкламнай і PR-камунікацыі, гісторыю і тэндэнцыі развіцця кнігавыдавецтва, асаблівасці сучаснай масавай камунікацыі. Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены зборнік матэрыялаў, а найлепшыя працы ў выглядзе артыкулаў складуць навуковы часопіс «Обрії друкарства».

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін