З КАЗАННЮ НА АДНОЙ МОВЕ – НАВАТ НА ЖЭСТАВАЙ

  • Печать

Да практычных заняткаў, што адбываюцца ў межах павышэння кваліфікацыі "Асновы жэставай мовы" на факультэце павышэння кваліфікацыіі перападрыхтоўкі кадраў, далучыліся дацэнт кафедры мовазнаўства і замежных моў Казанскага інстытута Эльміра Файзуліна і выкладчык Таццяна Ільічова. Удзел выкладчыкаў і дасведчаных спецыялістаў-практыкаў з Казані ў занятках атрымаўся надзвычай актуальным і цікавым для слухачоў.

Сёлета Магілёўскі інстытут прыняў дзве групы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усёй Беларусі. За тыдзень ім трэба было набыць базавыя веды і навыкі для зносін з людзьмі, што маюць парушэнні слыху. На практычных занятках, што праводзіць Алена Томашава, рэдкі ў нашай краіне спецыяліст па дактылалогіі і сурдапедагогіцы, слухачы знаёмяцца са структурай і сімваламі нацыянальнай жэставай мовы, набываюць уменні ажыццяўляць сурдапераклад тэкстаў і вусных паведамленняў. Таксама фарміруецца мінімальны жэставы лексічны слоўнік, неабходны для зносін з людзьмі, што не чуюць. Гэта дапаможа ўстанавіць кантакт, даведацца аб сямейным стане, дапамагчы знайсці дарогу ў незнаёмых абставінах, аказаць медыцынскую альбо прававую дапамогу.

DSC02827 DSC02839

Калегі з Казанскага юрыдычнага інстытута падзяліліся сваім вопыта выкладання жэставай мовы для супрацоўнікаў паліцыі Расіі, распавялі аб праблемных момантах камунікацыі ў мікрасоцыуме людзей, што не чуюць. У праватнасці, на кафедры мовазнаўства і замежных моў расійскага інстытута распрацавалі свой навучальны дапаможнік, падрыхтавалі відэафільм і актыўна працуюць з пытаннямі перакладу спецыяльнай юрыдычнай лексікі на мову жэстаў.

Заняткі, што прайшлі праз online-сістэму TrueConf, уключылі элементы зваротнай сувязі: выкладчыкі абмяняліся вопытам і абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва. У прыватнасці, Сяргей Венідзіктаў, начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, і Эльміра Файзуліна дамовіліся аб філолагаў з Магілёўскага інстытута ў правядзенні алімпіяды па рускай мове ў новым навучальным годзе. А многія слухачы курсаў выказалі жаданне працягнуць самастойную працу па вывучэнні жэставай мовы.