НАВУКОВАЯ ІНФАГРАФІКА – У ФАРМАЦЕ МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ

  • Печать

Міжнародны конкурс інфаграфікі стаў лагічным працягам інстытуцкага конкурсу, які два гады запар праводзіла кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Мерапрыемства новага фармату арганізавалі сумесна з кафедрай замежных моў Уральскага юрыдычнага інстатута МУС Расіі, да ўдзелу запрасілі курсантаў навучальных устаноў – партнёраў.

Мэта міжнароднага конкурсу – сістэмнае засваенне курсантамі вучэбнай і навуковай інфармацыі, набыццё навыкаў самастойнай візуалізацыі вынікаў даследаванняў. Для гэтага была абрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Удзельнікам прапанавалі некалькі тэматычных накірункаў. Гэта, напрыклад, гісторыя права і праваахоўнай сістэмы, лігвістыка і камунікацыя, псіхалогія і педагогіка, юрыдычныя дысцыпліны і іншыя.

222 111

Выбіраць лепшую інфаграфіку давялося сярод больш як 50 работ. У ліку ўдзельнікаў, акрамя магілёўскіх курсантаў, – прадстаўнікі Дальнеўсходняга юрыдычнага інстытута МУС Расіі (Хабараўск), Барнаўльскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі, Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Уральскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі (Екацярынбург), Валгаградскай акадэміі МУС Расіі, Омскай акадэміі МУС Расіі. Па працах было відаць, што нехта толькі засвойвае новыя мультымедыйныя інструменты, якія дазваляюць графічна адлюстраваць навуковую інфармацыю, а хтосьці – упэўнена імі валодае.

У выніку дыпломамі рознай ступені журы адзначыла 20 лепшых работ. Сярод траіх уладальнікаў дыпломаў першай ступені – магілёўскія курсанты Арцём Панас (1 курс) і Дзмітрый Якаўчык (2 курс), а таксама курсанты з Валгаграда Ірына Бандарук і Мікалай Сакалоў, якія прадставілі сумесны праект. Усе ўдзельнікі разам з сертыфікатамі атрымалі карысны вопыт стварэння мультымедыйных прац, які павінен дапамагчы ў вучобе і навуцы. Міжнародны конкурс навуковай інфаграфікі, як плануецца, у Магілёўскім інстытуце МУС стане традыцыйным.

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін