«ІНТЭРНЭТ-КАМУНІКАЦЫЯ» – З ПРЭС-САКРАТАРОМ МІНІСТЭРСТВА

  • Печать

У межах заняткаў па дысцыпліне "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" лекцыю для курсантаў 2 курса факультэта міліцыі прачытала начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС палкоўнік міліцыі Вольга Чамаданава. Лекцыя адбылася ў online-рэжыме з выкарыстаннем сервіса відэасувязі TrueConf.

IMG 9634 IMG 9648

Тэма заняткаў – "Органы ўнутраных спраў у камунікацыйнай прасторы Інтэрнэта" – максімальна набліжана да практычных задач, якія вырашае прэс-служба Міністэрства. У сваім выступленні Вольга Чамаданава пазнаёміла курсантаў з актуальнымі праектамі МУС, што рэалізуюцца ў Інтэрнэце, закранула пытанні фарміравання іміджу і рэпутацыі супрацоўнікаў міліцыі, раскрыла механізм узаемадзення МУС з інтэрнэт-ресурсамі. Курсанты даведаліся, як службовая інфармацыя становіцца навіной, цікавай для сродкаў масавай інформацыі, як змагаюцца з фэйкавымі навінамі і чаму не на кожную крытычную публікацыю трэба рэагаваць. Пасля лекцыі была магчымасць задаць пытанні.

Лекцыя ў online-рэжыме з удзелам прэс-сакратара Міністэрства адбылася ў інстытуце ўжо другі раз: восенню Вольга Чамаданава ўдзельнічала ў правядзенні заняткаў па дысцыпліне "Карпаратыўная культура і імідж" на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Па инфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін