ДВАЙНАЯ ПЕРАМОГА НА “ЗЯМЛІ ГЕРОЯ”

  • Печать

25 сакавіка адбыўся адкрыты конкурс мультымедыйных праектаў "Мая малая Радзіма", арганізаваны Акадэміяй Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі (г. Разань). Конкурс прайшоў ў межах Х Міжнароднага тыдня творчасці курсантаў "Віват, курсант!", да якога далучыўся Магілёўскі інстытут МУС.

DSC03101Мэтай конкурсу арганізатары назвалі фарміраванне і развіццё патрыятычнага светапогляду, заснаванага на гістарычнай памяці і павазе да подзвігаў нашых продкаў, а таксама на пачуцці нецярпімасці да фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На суд журы курсанты з навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін прадставілі мультымедыйныя праекты ў конкурснай намінацыі "Мая малая Радзіма – зямля Героя". Намінацыю прымеркавалі да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Курсанты распавялі пра двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага і пра супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі, абараняючы Магілёў летам 1941 г., – капітана Канстанціна Уладзімірава і байца яго батальёна Сямёна Дрышчанку. Дарэчы, супрацоўнікі Магілёўскага інстытута МУС прымалі ўдзел у пошукавай экспедыцыі, вынікі якой дазволілі вярнуць імя Сямёна Дрышчанкі на старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай.

Міжнароднае журы высока ацаніла прэзентацыі нашых канкурсантаў. Першакурснік Данііл Смірноў, які падрыхтаваў працу пад кіраўніцтвам дацэнта Антона Ігнатовіча, атрымаў дыплом першай ступені. А праца курсанта 2 курса Дзмітрыя Якаўчыка (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў) заняла трэцяе месца.

Па инфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін