КОНКУРС НАВУКОВАЙ ІНФАГРАФІКІ

  • Печать

Падведзены вынікі конкурсу навуковай інфаграфікі, арганізаванага кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілеўскага інстытута МУС. На працягу месяца курсанты засвойвалі новыя мультымедыйныя інструменты, што дазваляюць графічна адлюстраваць навуковую інфармацыю.

Мэта конкурсу – сістэмнае засваенне курсантамі вучэбнай і навуковай інфармацыі, набыццё навучэнцамі навыкаў самастойнай візуалізацыі вынікаў сваіх даследаванняў. Для гэтага была абрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Удзельнікам – курсантам 1-3 курсаў –прапанавалі некалькі тэматычных накірункаў. Гэта, напрыклад, гісторыя Беларусі і гісторыя беларускай міліцыі, лігвістыка і камунікацыя, псіхалогія, юрыдычныя дысцыпліны і іншыя.

Выбіраць лепшую інфаграфіку журы давялося сярод больш як 30 работ, якія сёлета прыемна здзівілі сваёй якасцю. У выніку дыпломамі пераможцаў адзначылі курсантаў 2 курса Андрэя Манукіна (ён прысвяціў работу мове жэстаў) і Кацярыну Каросцік (інфаграфіка на тэму прафайлінгу). Таксама дыпломы першай ступені – у першакурснікаў Арцёма Панаса (даследаванне на замежнай мове) і Аляксандра Сяднёва (работа пра карысць чытання). Таксама адзначаны работы Максіма Драбышэўскага, Данііла Жэлтака, Дзмітрыя Кручкова, Анатоля Некрашэвіча, Алега Пярвушына і Вадзіма Ржэўскага.

krychkov manukin sednev korostik

Плануецца, што ў красавіку-маі ў інстытуце адбудзецца конкурс навуковай інфаграфікі міжнароднага ўзроўню, дзе нашы курсанты таксама могуць паспяхова выступіць.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ