ГІСТОРЫКА-ГУМАНІТАРНЫЯ АСПЕКТЫ ПРАФЕСІЙНАЙ АДУКАЦЫІ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута і кафедра замежных моў Уральскага інстытута МУС Расіі (Екацярынбург) правялі міжнародны навуковы семінар, а ў яго межах – сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў.

Міжнародны навуковы семінар "Гісторыка-гуманітарныя аспекты прафесійнай адукацыі" адбыўся ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Гэта сумесная ініцыятыва ў межах супрацоўніцтва кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС і кафедры замежных моў Уральскага інстытута МУС Расіі.

DSC03961 DSC03954

Кіраўнікі кафедр Сяргей Венідзіктаў і Таццяна Букіна абралі для мепрапрыемства фармат жывой гутаркі. У праграме выступленняў выкладчыкаў – пытанні вобразу сучаснай і савецкай міліцыі, гісторыі і іміджу праваахоўнай сістэмы, моўнай рэпрэзентацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іншыя. Курсанты, што працуюць у навуковых гуртках, прэзентавалі працы, прысвечаныя гісторыі міліцыі і яе адлюстраванню ў плакатах савецкага часу.

Акрамя абмеркавання навуковых даследаванняў, кіраўнікоў і выкладчыкаў кафедр цікавілі перспектывы супрацоўніцтва. Правядзенне семінару – не першы крок у гэтым накірунку. Магілёўскі інстытут далучыўся да выканання навуковай тэмы калег з Уралу "Вобраз прадстаўніка праваахоўных органаў у міжкультурным дыскурсе". У планах – удзел у правядзенні міжнародных канферэнцый і конкурсаў, а таксама сумесныя публікацыі.