«DIE STADT SCHLÄFT EIN» І «THE CITY IS WAKING UP»: ТУРНІР НА ЗАМЕЖНЫХ МОВАХ

  • Печать

Турнір па інтэлектуальна-псіхалагічнай гульні, арганізаваны кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прайшоў на замежных мовах: англійскай і нямецкай. Удзел у ім узялі курсанты 1 і 2 курсаў, якія лепш за іншых паказалі сябе на занятках па замежнай мове і рыторыцы. Для іх апынуцца за гульнявым сталом у перапынку паміж экзаменамі і залікамі – своеасаблівае заахвочванне за поспехі ў вучобе.

Мерапрыемства было накіравана на ўдасканаленне камунікатыўнай, псіхолага-этычнай і моўнай кампетэнтнасці курсантаў, развіццё навыкаў зносін на замежнай мове. У гульнявой форме ўдзельнікам трэба было прадэманстраваць таксама навыкі невярбальных зносін і псіхалагічнага аналізу, засвоеныя пры вывучэнні дысцыпліны «Рыторыка».

DSC00676 DSC00669

Падчас турніру выкладчыкамі кафедры былі арганізаваны 3 гульнявыя пляцоўкі, на якіх курсанты высветлілі, хто не толькі выдатна ведае замежную мову, але і з лёгкасцю разбіраецца ў псіхалагічным стане аднакурснікаў.

Па выніках турніру на нямецкай мове лепшымі сярод курсантаў першага і другога курсаў сталі Андрэй Саўчанка, Алег Пярвушын і Аляксандр Стрыжак. Сярод прадстаўнікоў першага курса, якія вывучаюць англійскую мову, – Уладзіслаў Галаварушка, Дыяна Баркавец, Уладзіслаў Ліпскі і Паліна Леонава. Курсанты Мікіта Прыхач, Дар'я Гарбачова і Максім Кавалеўскі адзначылися выключнымі моўнымі і псіхалагічнымі навыкамі ў гульнях на англійскай мове для другога курсу. Усе пераможцы турніру, які плануецца зрабіць традыцыйным, будуць узнагароджаны дыпломамі.