THESAURUS: МІЖКУЛЬТУРНАЯ КАМУНІКАЦЫЯ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у падрыхтоўцы VІІІ нумара міждысцыплінарнага зборніка навуковых прац «THESAURUS: міжкультурная камунікацыя».

Асноўныя тэматычныя напрамкі зборніка «THESAURUS»:

• Функцыянаванне культуры ў інфармацыйным грамадстве
• Міжкультурная камунікацыя як фактар інтэграцыйных працэсаў
• Міжкультурная камунікацыя і сацыяльна-палітычная трансфармацыя
• Дзяржаўнае і міждзяржаўнае рэгуліраванне міграцыйных працэсаў
• Міжкультурная камунікацыя і сацыяльныя канфлікты
• Сацыяльныя рызыкі і нацыянальная бяспека
• Міждзяржаўнае ўзаемадзеянне ў барацьбе са злачыннасцю
• Міжкультурная камунікацыя ў лічбавай прасторы
• Асоба і супольнасці ў камунікатыўнай прасторы Інтэрнэту
• Інфармацыйная кампетэнтнасць асобы як фактар міжкультурнай камунікацыі
• Масмедыя ў глабальным і «глакальным» маштабах
• Міждзяржаўнае ўзаемадзеянне медыйных сістэм
• Моўная прастора міжкультурнай камунікацыі
• Этнаграфія і этнапалітыка
• Філасофскія асновы міжкультурнай камунікацыі
• Камунікацыя ва ўмовах сацыяльнага дыстанцыравання

Тэматыка зборніка можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.

Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, магістранты, студэнты і курсанты (выключна ў сааўтарстве з навуковым кіраўніком). Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 31 сакавіка 2021 года.
Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.