ЭТЫКА ДЗЕЛАВЫХ ЗНОСІН І СЛУЖБОВЫ ЭТЫКЕТ. МІЖНАРОДНАЕ ВЫДАННЕ

  • Печать

Над навучальным дапаможнікам "Этыка дзелавых зносін і асновы службовага этыкету участковых упаўнаважаных паліцыі" (на расійскай мове) працаваў калектыў аутараў з кафедры гісторыі і філасофіі Барнаульскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі і кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС.

У навучальным дапаможніку прадстаўлены аналіз асноўных катэгорый этыкі дзелавых зносін скрозь прызму крытэрыяў маралі, традыцый і рытуалаў, пададзена характарыстыка формы, зместу, структуры і функцый службовага этыкету супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў і дацэнт кафедры Ірына Лукашкова падрыхтавалі раздзел "Псіхалогія дзелавых зносін", дзе разглядаюцца пытанні прафесійнай дэфармацыі, роля маральнага і эстэтычнага выхавання ў яе прафілактыцы. Іх суаўтарамі сталі калегі з Барнаульскага юрыдычнага інстытута: начальнік кафедры гісторыі і філасофіі Канстанцін Лен, дацэнт кафедры Алена Курсакова і навуковы супрацоўнік навукова-даследчага і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Алена Чыбурава.

Навучальны дапаможнік прызначаны для курсантаў устаноў адукацыі сістэмы МУС, а таксама для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У Магілёўскім інстытуце новае выданне будзе выкарыстоўвацца ў якасці дадатковай літаратурнай крыніцы падчас выкладання дысцыплін "Прафесійная этыка" і "Рыторыка" на факультэце міліцыі, а таксама "Карпаратыўная культура і імідж" на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін