ЛЕКЦЫЯ ПА ГІСТОРЫІ РАСІІ – АД КАЛЕГ З УРАЛУ

  • Печать

Да заняткаў па дысцыпліне "Гісторыя дзяржавы і права замежных краін" далучыліся дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Уральскага інстытута Георгій Скіпскі і начальнік кафедры Кірыл Арлоў. Удзел даследчыкаў з Екацярынбурга ў лекцыі, прысвечанай гісторыі Расіі, адтымаўся надзвычай актуальным і цікавым для магілёўскіх курсантаў.

DSC05839 DSC05859 Фото 1

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, палкоўнік паліцыі Георгій Скіпскі распавёў пра фарміраванне прававых асноў новай расійскай дзяржаўнасці, прапанаваўшы цікавы погляд на падзеі 1991-1993 гг. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, палкоўнік паліцыі Кірыл Арлоў працягнуў гутарку, асэнсаваўшы падзеі, што абумовілі прыняцце Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі 1993 г. і далейшыя змены ў ёй. На занятках прысутнічаў прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, а таксама прарэктар па навуковай рабоце Магілёўскага інстытута Уладзімір Барысенка.

Заняткі, што прайшлі праз online-сістэму TrueConf, уключылі элементы зваротнай сувязі: курсанты змаглі задаць лектарам пытанні, а кіраўнікі партнёрскіх кафедр – абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва. У прыватнасці, Сяргей Венідзіктаў і Кірыл Арлоў дамовіліся аб удзеле гісторыкаў кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута ў занятках па гісторыі органаў унутраных спраў для курсантаў з Екацярынбурга. Для пачатку, натуральна, – у фармаце online.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Марыны ГРАМЫКА