МОЎНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ЮРЫСТАЎ – ВАЧЫМА КУРСАНТАЎ

  • Печать

Уральскі юрыдычны інстытут МУС Расіі (Екацярынбург) правёў канферэнцыю ў дыстанцыйным фармаце праз сістэму TrueConf online, запрасіўшы да ўдзелу курсантаў з Расіі. Казахстана і Беларусі. Праца ішла ў дзвюх тэматычных секцыях: "Асаблівасці прафесійнай падрыхтоўкі юрыстаў вачыма юных навукоўцаў" і "Моўная падрыхтоўка юрыстаў у ведамасных навучальных установах".

На онлайн-пляцоўцы пленарнага пасяджэння выступіў курсант 2 курса інстытута Дзмітрый Якаўчык. Даклад "Невярбальная камунікацыя ў крымінальным асяроддзі" Дзмітрый падрыхтаваў па выніках даследавання, якое праводзіць пад кіраўніцтвам начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава. Акрамя таго, у праграму канферэнцыі ўключаны тры даклады курсантаў інстытута.

DSC05025 DSC05037

Супрацоўніцтва з Екацярынбургам працягнецца на наступным тыдні – у навучальным працэсе. Кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута і кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Уральскага інстытута запланавана сумесная лекцыя па гісторыі для курсантаў 1 курса факультэта міліцыі. Таксама – у онлайн-фармаце.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Марыны ГРАМЫКА